Выйграй білет на матч “Смаргоні”!. 21.by

Выйграй білет на матч “Смаргоні”!

28.08.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сумесны конкурс “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” працягваецца. Угадаць лік матчу БАТЭ – “Смаргонь” не ўдалося нікому, аднак радуе, што ўдзельнікаў было больш.

Некаторыя аптымістычна ставілі на перамогу “Смаргоні”. Адна цуда не адбылося… БАТЭ выйграла 7:0, і такі лік матчу сапраўды складана было прадказаць.

Наступны матч “Смаргонь” правядзе 31 жніўня на выездзе супраць ФК “Слонім”. Гэта каманда займае 14-е месца з 16-ці ўдзельнікаў першай лігі.

Па традыцыі, ад вас патрабуецца прадказаць лік гульні “Слонім” – “Смаргонь” і назваць каманду, якая заб'е першай.

Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 31 жніўня (субота) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або ў групе ФК “Смаргонь” “Вконтакте”, на афіцыйнай старонцы клуба ў Facebook ці праз асабістыя паведамленні карыстальніку anrogach2009 на сайце fc-smorgon.by.

Укажыце ваша імя і нумар мабільнага ці адрас электроннай пошты – з тым, каб у выпадку выйгрышу вас можна было адшукаць.

Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.  

Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”. Мінулым разам першым даслаў SMS і выйграў прыз удзельнік конкурсу, нумар тэлефона якога заканчваецца на 92.

Аддзел інфармацыі.

Фота Ірыны ЛЕЎЧАНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумесны конкурс “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь” працягваецца. Угадаць лік матчу БАТЭ – “Смаргонь” не ўдалося нікому, аднак радуе, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика