Новая эмблема клуба “Маладзечна” − толькі на беларускай мове!
26.11.2013
—
Новости Спорта
|
На новай эмблеме футбольнага клуба “Маладзечна”, якую ствараюць заўзятары на беларускай мове, будзе ўказаны год заснавання клуба − 1949. Пытанні наконт новай эмблемы мы задалі чалавеку, які працуе над яе змяненнем, удзельніку ультрас-групы Арцёму. − Ці праўда тое, што новая эмблема клуба будзе на беларускай мове? − Фанацкі сектар вырашыў так. Эмблема павінна быць на беларускай мове. − Вядома, што ў дырэктара клуба на гэты конт іншае меркаванне. − Мы паважаем і яго выбар таксама.Мяркуем, што напярэдадні сезона мы ўсё ж такі правядзём галасаванне, на якой мове павінна быць эмблема. Хочацца, каб на гэтую тэму выказаліся тыя, каму насамрэч неабыякавы лёс маладзечанскага футбола. І каб меркаванні гэтыя былі падмацаваныя нейкімі аргументамі. − Дзе і калі з’явіцца галасаванне? − Давайце спачатку дачакаемся, што будзе з клубам. Як і ў мінулы год, міжсезонне пройдзе ў хваляваннях: ці будзе ж існаваць каманда? − Эмблема зменіцца кардынальна? − Не. Ніхто ў гэтым незацікаўлены. Эмблема маладзечанцаў мае сваю гісторыю, яна добра вядомая ўсім аматарам футбола, таму змяняць яе кардынальна няма сэнсу. Адзінае, што зменіцца: колеравае рашэнне будзе больш яскравым і замест літар “МП” на эмблеме з’явіцца год заснавання каманды − 1949. Наталля ТУР. Фота euroradio.by Чытаць па тэме: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На новай эмблеме футбольнага клуба “Маладзечна”, якую ствараюць заўзятары на беларускай мове, будзе ўказаны год заснавання клуба − 1949.
|
|