Алег Губіч з "Буддэталяў" забіў у турнірах па міні-футболе ўжо больш за 800 галоў
03.12.2013
—
Новости Спорта
|
Адбыліся чарговыя матчы 20-га штогадовага турніру па міні-футболе. 29 лістапада каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях абыграла “Вілію” 8:3, “Буддэталі” – “Рубін” 4:3, “Шылавічы” былі мацнейшымі за “Макаўе” 5:3. “Страла” прайграла “Ваўкоўшчыне” з лікам 0:4. У нядзелю, 1 снежня, адбыліся сем матчаў. Прынеслі яны такія вынікі: “Алькот” – “Юніёр” 4:8, “Крыніца” – “Буддэталі” 2:17, “Алькот” –“Ваўкоўшчына” 9:10, “Крыніца” – “Рубін” 10:5, “Вілейка town” – “Шылавічы” 1:14, “Першы Беларускі” – райаддзел па надзвычайных сітуацыях 6:3, “Макаўе” – “Вілейка town” 11:4. Без паражэнняў у сваіх групах ідуць каманды “Першы Беларускі” і “Буддэталі”. Лепшым бамбардзірам турніру з’яўляецца Алег Губіч з каманды “Буддэталі”. Ён забіў 18 галоў. А ў гэтым туры ён пераадолей планку ў 800 галоў за ўсе 20 турніраў. Пра ўсё гэта паведаміў інструктар-метадыст раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Імпульс" Аляксандр Вайда. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота asnta.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыліся чарговыя матчы 20-га штогадовага турніру па міні-футболе. |
|