У Вилейцы прайшоў турнір па каратэ
04.12.2013
—
Новости Спорта
|
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” 30 лістапада прайшоў турнір па каратэ, прысвечаны 25-годдзю клуба “Самурай”. Удзельнічалі ў ім каля 70 чалавек з Вілейкі і Барысава. Вельмі добра выступіў Ян Раманоўскі, які заняў два першыя месцы: у вагавой катэгорыі да 30 і больш за 30 кілаграмаў. Улад Закрэўскі заняў другое месца ў сваёй узроставай групе (10-11 год) і стаў чэмпіёнаў у групе 12-13 год. У сваіх узроставых групах сталі чэмпіёнамі Мікіта Кірыевіч, Андрэй Мацко, вызначыліся і іншыя віляйчане. – Многія дзеці ўпершыню ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, – расказаў трэнер клуба “Самурай” Сяргей Кірыевіч. – Некаторыя з іх здолелі паказаць добрыя вынікі. Так, Уладзіслаў Навойчык і Дзмітры Якавец былі трэцімі. Прыехалі на юбілейны турнір заснавальнік і старшы трэнер клуба “Самурай” Аляксандр Паліўка, былыя выхаванцы. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота sportobzor.ru
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Імпульс” 30 лістапада прайшоў турнір па каратэ, прысвечаны 25-годдзю клуба “Самурай”.
|
|