У Вілейцы завяршыўся штогадовы турнір па міні-футболе: перамог “Юніёр”. 21.by

У Вілейцы завяршыўся штогадовы турнір па міні-футболе: перамог “Юніёр”

25.12.2013 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Другі паўфінал штогадовага турніру па міні-футболе адбыўся 20 снежня. Каманда “Першы Беларускі” выйграла ў “Буддэталяў” з лікам 6:3.

У той жа дзень вызначыўся ўладальнік трэцяга месца. Заваявалі яго “Буддэталі”, якія перамаглі  “Шылавічы” з лікам 6:5.  

А 22 снежня адбыўся фінал. Першае месца аспрэчвалі “Юніёр” і “Першы Беларускі”. “Юніёр” выйграў 13:7. Праўда, “Першаму Беларускаму” давялося гуляць у аслабленым складзе, падкрэсліў старшыня Вілейскай раённай федэрацыі футболу Ігар Шабан.

Лепшым бамбардзірам турніру стаў Аляксандр Альховік з “Першага Беларускага”. Зборная ветэранаў Вілейкі заснавала прыз імя Аляксандра Уліцкага лепшаму варатару. Атрымаў яго Андрэй Шабан з “Буддэталяў”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота yarsport.ru

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі паўфінал штогадовага турніру па міні-футболе адбыўся 20 снежня. Каманда “Першы Беларускі” выйграла ў “Буддэталяў” з лікам 6:3.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика