Гімн шайбе і клюшцы
10.01.2014
—
Новости Спорта
|
За месяц на конкурс прыслана 35 песень. Сярод вядомых артыстаў беларускай эстрады заяўкі падалі гурты «Аўра», «Лас-Вегас», «Нутэкі». Па ўмовах конкурсу жадаючыя маглі даслаць не больш за дзве песні. — Такіх рэкардсменаў было толькі двое, — кажа Юлія Касьянава, менеджар дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. — Песні ва ўсіх на рускай мове, хаця некаторыя выканаўцы прадстаўлялі адразу англійскі варыянт кампазіцыі. Цікава, што работы артыстаў разнажанравыя: рок, поп і нават класіка. Назваць пераможца арганізатары абяцаюць да 1 лютага. — Усяго лідараў будзе трое —заняўшыя першае, другое і трэцяе месцы, — працягвае Юлія. — У якасці прыза яны змогуць не толькі выканаць свае песні на канцэртных пляцоўках, якія мы плануем устроіць у час ЧС у фан-зоне спартыўных комплексаў «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», але i атрымаць білеты на гульні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За месяц на конкурс гімна чэмпіянату-2014 прыслана 35 песень
|
|