Гульцы з Вілейкі і Мядзела правялі таварыскія гульні
26.01.2014
—
Новости Спорта
|
гуляць каманды Вілейкі і Мядзела. У нядзелю, 19 студзеня, адбыліся таварыскія матчы па міні-футболе паміж камандамі ветэранаў Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.Гулялі гульцы старэйшыя за 40 год. Адразу ў зале Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра згулялі каманды “Мядзел” і “Вілейка-2”. Адразу ішла даволі роўная гульня, мядзяльчане мелі і моманты, але потым віляйчане здолелі адарвацца ад сапернікаў. Матч завяршыўся з лікам 9:3 на карысць віляйчан. Праўда, мядзяльчане ў гэты дзень не здолелі сабраць наймацнейшы склад. Потым памераліся сіламі дзве каманды з Вілейкі. “Вілейка-1” выйграла 4:2.
Напрыканцы матчу “Вілейка-2” прайгравала 3:1, і каманда пайшла ва-банк: варатар пайшоў у атаку. Адразу здолелі адквітаць гол, адна неўзабаве атрымалі гол у пустыя вароты. У матчы з "Вілейкай-1" мядзяльчане згулялі больш актыўна, і перавага гасцей была не настолькі заўважнай. Лік сустрэчы 5:3 на карысць віляйчан. Для віляйчан гэтыя сустрэчы былі своесаблівай падрыхтоўкай да занальных гульняў чэмпіянату вобласці па міні-футболе сярод ветэранаў (гульцы 40 год і старэйшыя). Адзначалі госці, што зала добрая, прасторная, адно што зверху, здараецца, капае вада. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 19 студзеня, адбыліся таварыскія матчы па міні-футболе паміж камандамі ветэранаў Мядзельскага і Вілейскага раёнаў.
|
|