Мядзяльчане сталі трэцімі ў вобласці ў валейболе
17.02.2014
—
Новости Спорта
|
Ад 5 па 7 лютага ў межах абласных Алімпійскіх дзён моладзі ў Слуцку прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 1997-98 гадоў нараджэння. Удзельнічалі ў турніры дзевяць каманд. У сваёй падгрупе каманда Мядзельскага раёна занялі першае месца і трапіла ў фінальную частку спаборніцтваў. У фінале першую гульню мядзяльчане прайгралі камандзе са Слуцка, затым саступілі гульцам з Клецку і выйгралі ў каманды Салігорска з лікам 2:1. У выніку заваявалі трэцяе месца. – Як бы ацанілі гульню каманды? – спытаў у трэнера СДЮШАР Андрэя Русака. – Гульню паказалі неблагую і вынік добры – з улікам таго, што гэта былі першыя абласныя спаборніцтвы для нас. – Хто быў у мядзельскай камандзе? – Мядзельскія хлопцы і два навучэнцы гімназіі-інтэрната, якія прыехалі з Крывічоў і Выгалавічаў. Вось якраз Іллю Гуцэва з Выгалавічаў запрасілі ў склад зборнай вобласці на рэспубліканскія спаборніцтвы. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта stena.ee Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 5 па 7 лютага ў межах абласных Алімпійскіх дзён моладзі ў Слуцку прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 1997-98 гадоў нараджэння.
|
|