У Вілейцы спаборнічалі будучыя абаронцы Айчыны
10.03.2014
—
Новости Спорта
|
На базе гімназіі №2 1 сакавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы па мнагаборстве “Зімні абаронца Айчыны”. Удзельнічалі ў іх юнакі 15 год і старэйшыя. У кожнай камандзе былі па тры ўдзельнікі. Яны стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягваліся на перакладзіне і беглі крос адзін кіламетр, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч. Сярод гарадскіх устаноў адукацыі першае месца занялі гаспадары, другое месца – у каманды гімназіі №1 “Логас”, трэцяе – у навучэнцаў сярэдняй школы №3. У групе “Б” перамаглі юнакі з Даўгінаўскай сярэдняй школы, у групе “С” выступала адзіная каманда – з Асіпавіцкага сада-школы. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота з сайта worldclass-rostov.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе гімназіі №2 1 сакавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы па мнагаборстве “Зімні абаронца Айчыны”. |
|