Футбольныя заўзятары Маладзечна збіраюць подпісы ў падтрымку футбольнай каманды
19.03.2014
—
Новости Спорта
|
У адказ на У петыцыі аматары футбола звяртаюцца да старшыні Маладзечанскага райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры і да старшыні Мінскай абласной федэрацыі футбола Алега Чыкуна з просьбай знайсці сродкі і даць шанец камандзе на ўдзел у сезоне 2014 года. Прыводзім поўны тэкст петыцыі: “Ад 1949 года каманда горада Маладзечна выступае на рэспубліканскім узроўні. Сезон 2014 павінен стаць юбілейным, 65-ым, для нашай каманды. Але ўзнікла вялікая праблема − з-за стварэння ў горадзе хакейнай каманды і, як вынік, недастатковага фінансавання, няма, нібыта, магчымасці ўтрымліваць футбольны клуб. Хоць заявачны ўнёсак скараціўся ў гэтым годзе з 77 да 40 млн. бел. руб.! Больш за тое, у гэтым сезоне чэмпіянат будзе праходзіць па занальным прынцыпе, што дазволіць скараціць выдаткі на выязныя матчы. Маладзечна − футбольны горад, у нас ёсць свая спартыўная школа, стадыён на 4800 месцаў і велізарная аўдыторыя балельшчыкаў і людзей, якім неабыякавы лёс самага відовішчнага і масавага віду спорту. Усіх, хто неабыякава ставіцца да гісторыі і сённяшняга дня маладзечанскага футбола, прашу падпісаць гэтую петыцыю! Часу вельмі мала”. Падпісаць петыцыю Нагадаем, што лёс каманды будзе вызначаны 24 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адказ на заяву кіраўніцтва ФК “Маладзечна-2013” аб тым, што каманда не будзе ўдзельнічаць у другой лізе чэмпіянату рэспублікі, маладзечанскія заўзятары стварылі... |
|