| Дырэктар ФСК “Маладзечна-2013”: заяўка сёння будзе адазваная
					25.03.2014
					 —
					Новости Спорта
					
          	| 
					  
				  Калі футбола няма ў Маладзечне, сумуе нават Бэкхам. Фота cdn.asriran.com.Петыцыя ад заўзятараў у падтрымку каманды сабрала 1567 подпісаў, аднак заяўка на ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны сёння будзе адазваная. Тлумачыць дырэктар ФСК “Маладзечна-2013” Аляксандр Любанец: “За выхадныя сітуацыя з удзелам каманды не змянілася. Ніхто нам на сустрэчу не пайшоў. Таму сёння я накірую афіцыйны ліст у федэрацыю футбола аб тым, што каманда “Маладзечна-2013” здымаецца з удзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. − І подпісы, сабраныя заўзятарамі ў петыцыі, не паўплывалі? − А хто пра гэтую петыцыю, акрамя нас з вамі, ведае? Інтэрнэтаўская петыцыя – гэта дзіцячая забава. Для кіраўніцтва горада і футбольнай федэрацыі трэба дакумент, надрукаваны на паперы. Іна Драпеза, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, у сваім каментары была нешматслоўная: “Я петыцыі ў вочы не бачыла. Адкуль я ведаю, што за яна? Таму і рашэння ніякага не прымалася”. Заўзятар Дзмітры Рухлевіч, які быў ініцыятарам збору подпісаў, кажа: “Усе лісты адпраўленыя на электронную пошту асобаў, да якіх звярталіся з петыцыі. Кіраўніцтва каманды “Маладзечна-2013” заяўку пакуль не адазвала”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Петыцыя ад заўзятараў у падтрымку каманды сабрала 1567 подпісаў, аднак заяўка на ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны сёння будзе адазваная. | 
		
		
		 |