Вілейскія каратысты перамаглі ў Гродне
31.03.2014
—
Новости Спорта
|
Павел Кірыевіч, Улад Закрэўскі, Нікіта Кірыевіч. Фота забяспечана Сяргеем Кірыевічам. Юныя віляйчане ўдзельнічалі ў адкрытым першынстве і чэмпіянаце Гродна і Гродзенскай вобласці па каратэ. Усяго было каля трохсот удзельнікаў.Прыехалі прадстаўнікі адных з наймацнейшых клубаў з Мінска, Пінска, Брэста, Гомеля, Барысава, Віцебска, Оршы, Магілёўскай вобласці і нават спартсмены з Польшчы. Улад Закрэўскі ў катэгорыі 12-13 год да 45 кілаграмаў быў другім, а яму ж 12 год споўнілася за дзень да спаборніцтваў. На шляху да фіналу ён прайшоў вельмі складаныя паядынкі. Мікіта Кірыевіч перамог у катэгорыі 14-15 год да 57 кілаграмаў. Фінал выйграў у спартсмена з Гродна. Павел Кірыевіч заняў першае месца ў катэгорыі 16-17 гадоў звыш за 68 кілаграмаў. Вельмі цяжкі ў яго выдаўся паядынак з сапернікам з Пінска, у якім Павел выйграў з лікам 6:4. А ў фінале адолеў каратыста з Мінска. Хочацца павіншаваць усіх прызёраў і падзякаваць за падтрымку ў паездцы на турнір бацькам выхаванцаў – Стражнікавым, Раманоўскім, Луцкіным, Ролічам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юныя віляйчане ўдзельнічалі ў адкрытым першынстве і чэмпіянаце Гродна і Гродзенскай вобласці па каратэ. Усяго было каля трохсот удзельнікаў.
|
|