Юныя спартсмены ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па ратаванні на водах. 21.by

Юныя спартсмены ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па ратаванні на водах

04.04.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Маладзечанец Анатоль Тарасевіч прымае ўзнагароду і віншаванні ад начальніка цэнтра прапаганды і навучання Мінскага абласнога ўпраўлення Валерыя Вайцяховіча.

25 сакавіка ў Крупскім раёне прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па выратаванні на водах і плаванні брасам. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Маладзечна і Вілейкі.

Каманду Маладзечанскага раёна прадстаўлялі Уладзіслаў Валовік, Яўген Тайкевіч, Уладзіслаў Штыроў, Руслан Кушаль, Анатоль Тарасевіч, Глеб Весялоў, Барыс Весялоў, трэнер каманды Ігар Дземідовіч.

У асабовым заліку ў спаборніцтве па плаванні брасам першае месца заняў Анатоль Тарасевіч, вучань сярэдняй школы №11. Каманда Маладзечанскага раёна ў агульным заліку заняла 3-е месца.

Першынство праводзіцца з мэтай папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага, развіцця ў падлеткаў навыкаў і ўменняў аказання дапамогі тапельцам, далейшага павышэння спартыўнага майстэрства, выяўлення наймацнейшых спартсменаў для камплектавання зборнай каманды Мінскай вобласці.

Каманда Вілейскага раёна складалася з пяці чалавек.

– У падобных спаборніцтвах наша каманда ўдзельнічае трэці год, – паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду рай­аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш. – І гэтым разам выступілі найлепей.

Лепшыя вынікі віляйчане паказалі ў этапе “выратаванне на водах”. У асабовым заліку Сяргей Трусевіч быў першым, а Яўген Маліноўскі – трэцім. У выніку ў камандным заліку на гэтым этапе віляйчане перамаглі.  

У плаванні брасам Аляксей Смолік заняў трэцяе месца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 сакавіка ў Крупскім раёне прайшло адкрытае першынство Мінскай вобласці па выратаванні на водах і плаванні брасам. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика