Хакейная каманда “Дынама-Маладзечна” з’явіцца ў сезоне 2014-2015
16.04.2014
—
Новости Спорта
|
Сімвал "Дынама" – зубр. Фота s42.radikal.ru. Пачынаючы з наступнага сезона 2014-2015 года ў экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі будзе выступаць новая каманда, якая атрымала назву “Дынама-Маладзечна”. Як паведаміў “Рэгіянальнай газеце” загадчык сектара фізічнай культуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Кавалёў, каманда афіцыйна ўвойдзе ў структуру хакейнага клуба “Дынама-Мінск”, стане фарм-клубам сталічнай каманды. У аўторак, 15 красавіка, прадстаўнікі хакейнага клуба “Дынама” наведалі лядовую арэну Маладзечна, пазнаёміліся з умовамі для трэніровак. Прынялі рашэнне аб тым, што спартыўную школу дынамаўцы возьмуць пад свой патранаж. Мяркуецца, што трэніроўкі ў Маладзечне пачнуцца з ліпеня бягучага года. Сам чэмпіянат бярэ старт у жніўні. Аляксандр Кавалёў адзначыў, што ў каманду “Дынама-Маладзечна” увойдуць маладыя гульцы “Дынама-Мінск”. Узрост хакеістаў будзе 21-23 гады. Жыць і трэніравацца яны будуць у Маладзечне. Пакуль пытанне з жыллём не вырашанае, як і з тым, хто ўзначаліць каманду. − Хутчэй за ўсё, гэту пасаду зойме Дзмітры Краўчанка, былы галоўны трэнер Гродзенскай каманды “Нёман”, але кантракт з ім пакуль не падпісаны, − тлумачыць Аляксандр Кавалёў. У пачатку года паведамлялася, што Дзмітры Краўчанка звольнены з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў за п’яную бойку ў аўтобусе. “Дынама-Маладзечна” стане 11-м калектывам беларускай экстралігі. Даведка "РГ". Фарм-каманда – каманда, якая з’яўляецца рэзервовай для галоўнай каманды. Фарм-клубы часта выкарыстоўваюцца для апрабоўвання маладых гульцоў і для атрымання гульнявой практыкі спартсменам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачынаючы з наступнага сезона 2014-2015 года ў экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі будзе выступаць новая каманда, якая атрымала назву “Дынама-Маладзечна”.
|
|