У першым матчы чэмпіянату “Смаргонь” прайграла "Граніту" 1:2 (фота). 21.by

У першым матчы чэмпіянату “Смаргонь” прайграла "Граніту" 1:2 (фота)

24.04.2014 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Момант гульні. Фота Андрэя Вышынскага.

Першы матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе  клуб “Смаргонь” правёў 19 красавіка ў Лунінцы. Гулялі супраць мікашэвіцкага “Граніту”.

Смаргонцы прапусцілі гол у самым пачатку матчу – на шостай хвіліне. На 27-й хвіліне яшчэ адзін гол уляцеў у вароты ФК “Смаргонь”.


Першы гол улятае ў вароты Смаргоні. Фота Андрэя Вышынскага.

У другім тайме, на 59-й хвіліне, футбаліст “Смаргоні” Аляксандр Сямёнаў адквітаў адзін мяч.

Вось як пракаментаваў ход матча галоўны трэнер ФК “Смаргонь” Павел Бацюта ў інтэрв'ю fc-smorgon.by:

– Гэта былі два розных таймы. У першай палове сустрэчы гаспадары не без дапамогі рыкашэтаў рэалізавалі два стандарты. У перапынку трохі перабудаваліся і сталі больш нацэленымі на атаку, Сямёнаў, які выйшаў на замену, забіў адзіны гол у складзе нашай каманды. Далей мы кантралявалі ход гульні, але не здолелі даціснуць саперніка. Матч так і скончыўся з лікам 2:1.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў першай лізе  клуб “Смаргонь” правёў 19 красавіка ў Лунінцы. Гулялі супраць мікашэвіцкага “Граніту”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика