Першынство Беларусі па скачках на батуце прымала Вілейка
22.05.2014
—
Новости Спорта
|
![]() Фота з сайта minsksport.by Ад 13 па 15 мая ў Вілейцы прайшло першынство Беларусі па скачках на батуце.Прымалі ўдзел юнакі і дзяўчаты 2002 года нараджэння і маладзейшыя. Спаборнічалі яны ў дзвюх узроставых катэгорыях. Медалі разыгралі сем каманд: з усіх абласцей і Мінска. Мінскую вобласць прадстаўлялі навучэнцы СДЮШАР Вілейскага райвыканкама. Занялі яны агульнакаманднае шостае месца (дзяўчаты былі пятымі, а юнакі – шостымі). – Канкурэнцыя была вельмі высокая. Нашым дзяўчатам не хапіла літаральна некалькі балаў, каб заняць трэцяе месца, – паведаміла намеснік дырэктара СДЮШАР Вікторыя Пагуда. Сярод віляйчан найлепшы вынік у асабістым заліку паказала Яна Аўласовіч. Яна была чацвёртай сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 13 па 15 мая ў Вілейцы прайшло першынство Беларусі па скачках на батуце.
|
|