Сусед, круці педалі
27.06.2014
—
Новости Спорта
|
Каля 200 веласіпедыстаў з Беларусі, Польшчы і Літвы сустрэнуцца на Міжнародным аматарскім веламарафоне «Суседзі-2014». Заезд пройдзе на Аўгустоўскім канале 19 ліпеня. Траса чацвёртага па ліку веламарафону па традыцыі пралягае ўздоўж дзяржаўнай граніцы. Удзельнікі спаборніцтва змогуць атрымаць асалоду ад прыгажосці жывапіснага краю, па якім праходзіць маршрут. Гэта найчысцейшая рака Чорная Ганча, хвойныя лясы, бярозавыя гаі, Аўгустоўскі канал з яго шлюзамі і мастамі, абарончыя збудаванні Першай і Другой сусветных войнаў. Траса марафону будзе мець разметку, за выкананнем правілаў прасочаць суддзі, за бяспекай руху — супрацоўнікі ДАІ. На веламаршруце будуць працаваць пункты грамадскага харчавання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Аўгустоўскім канале пройдзе аматарскі веламарафон
|
|