Мінскія «Літвіны» адкрылі сезон перамогай над маскоўскім «Юнайтэд» (фотарэпартаж)
06.04.2015 18:06
—
Новости Спорта
| 21.by
Источник материала: 21.by У суботу, 4 красавіка каманда па амерыканску футболе «Літвіны» правіла таварыскі спарынг супраць удзельніка Чэмпіяната Расіі «Moscow United». Гэта першы матч беларускай каманды, чэмпіёна лігі УЛАФ. Карэспандэнты 21.by прысутнічалі на беларуска-расійскім супрацьстаянні. На стадыён САКа «Алимпійскі» прайшло каля сотні заўзятараў. Былі прыхільнікі, як мінскай каманды, так і невялікай коскасці гледачы з Расіі. Былі заўважаны пару гульцоў асноўных канкурэнтаў «Літвінаў» мінскія «Зубры». Разам з заўзятарамі хатнюю каманду падтрымлівалі група чэрлідзіраў. Гульцы распачынаюць з размінкі і выбару тактыкі. У сталічнай каманды звыш 25 гульцоў, у гасцёў было крыху менш. Распачынаецца гульня з вынасу мяча. На трыбунах гучаць словы падтрымкі «Мы литвины, мы непобедимы!». Але, на жаль, ні разу не было чутна беларускамоўных крычалак, каманда ж усё Літвінамі завецца, а не ў гонар мінскага трактарнага завода. У першай палове гульня была роўнай: у першай чвэрці гаспадары рэалізавалі сваё нападзенне і атрымалі 6 пунктаў. У другой жа маскоўная каманда гуляе больш упэўнена і зарабіла тачдаўн і ў выніку атрымала 8 ачкоў. Лік пасля сканчэння першай паловы: 8:6 на карысць гасцей. У перапынку трыбуну забаўле група падтрымкі. Праз 15 хвілінаў стартавала другая палова матчу. У ёй ініцыятыву ў гульні цалкам узялі «Літвіны». Спачатку гаспадары рэалізуюць тачдаўн (плюс 6 пунктаў). Пасля трэнер «Юнайтэд» бярэ таймаут, але гэта ім не дапамагае – «Літвіны» адстаялі сваю абарону. У апошняй чвэрці гаспадары пачынаюць амаль зусім вольна кантраляваць мяч. І гульня скачваецца з лікам 25:8. Трыбуна лікуе і віншуе пераможцаў. Але гэта быў толькі таварыскі мачт да падрыхтоўцы да пачатку сезону. Першая гульня з удзелам «Литвіноў» адбудзецца 25 красавіка супраць варонежскай каманды «Mighty Ducks». Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 4 красавіка каманда па амерыканску футболе «Літвіны» правіла таварыскі спарынг супраць удзельніка Чэмпіяната Расіі «Moscow United». Гэта першы матч беларускай каманды, чэмпіёна лігі УЛАФ. Карэспандэнты 21.by прысутнічалі на беларуска-расійскім супрацьстаянні.
|
|