У Брэсце адбылася першая міжнародная гульня па амерыканскім футболе. 21.by

У Брэсце адбылася першая міжнародная гульня па амерыканскім футболе

29.06.2015 09:12 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мясцовая каманда "Вартавыя" (Sentinels) прымала ў гасцях калінінградскі клуб "Бурштынавыя ястрабы" (Amber Hawks).




27 чэрвеня ў Брэсце ўпершыню адбыўся матч па амерыканскім футболе - адразу міжнародны. "Бурштынавыя ястрабы" з расійскага Калінінграда наведалі беларускі абласны цэнтр. На стадыёне "Лакаматыў" яны сустракаліся з камандай "Вартавыя".

Як паведаміў Еўрарадыё капітан каманды "Вартавыя" Віталь Грынёў, клуб быў утвораны ў 2013 годзе. Гулец і па сумяшчэнні трэнер каманды прызнаецца, што ідэя стварэння каманды яму з сябрамі прыйшла пасля прагляду мастацкага кінафільма пра амерыканскі футбол.

Грынёў:

"Вырашылі пры праглядзе фільму даведацца, што за правілы. Даведаліся, разабраліся. Падчас гэтага знайшлі ў інтэрнэце шмат рускамоўных рэсурсаў. Зразумелі, што амерыканскі футбол у краінах СНД развіваецца. Убачылі таксама, што ёсць каманды ў Мінску - сабраліся і паехалі туды на трэніроўку. Некалькі разоў з'ездзілі - так і сабралі сваю каманду".

На жаль, дэбютная хатняя гульня не прынесла камандзе Грынёва перамогу. "Вартавыя" саступілі сапернікам з Расіі з лікам 26:7.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 чэрвеня ў Брэсце ўпершыню адбыўся матч па амерыканскім футболе - адразу міжнародны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика