На кіраўніцу «Граніта» Быструю склалі два пратаколы за адказы блогеру Случаку. 21.by

На кіраўніцу «Граніта» Быструю склалі два пратаколы за адказы блогеру Случаку

20.07.2017 09:08 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На кіраўніцу «Граніта» Марыну Быструю склалі два пратаколы за адказы блогеру Ігару Случаку.

З ліста, атрыманага днямі з Лунінецкага райвыканкама, вынікае, што Быструю чакаюць яшчэ два адміністрацыйныя працэсы за адказ не па тэме звароту.

«У дачыненні да старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб пачаты два адміністрацыйныя працэсы па арт. 9.13. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова паведамляем, што ў грамадскае аб’яднанне накіравана хадайніцтва аб прыцягненні старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў актаў заканадаўства пры працы са зваротамі.

Разам з гэтым, адзначана неабходнасць прыняцця неадкладных мер па належнаму разгляду вашых зваротаў ад 7 чэрвеня 2017, 17 чэрвеня 2017, разгледзеўшы іх паўторна», — гаворыцца ў лісце за подпісам кіраўніка спраў Лунінецкага райвыканкама Аляксандра Грамыкі.

Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб зваротах — штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў.

Атрымаўшы ад Марыны Быстрай некалькі зняважлівых лістоў, Случак таксама звярнуўся са скаргай у Брэсцкі аблвыканкам і пракуратуру. Адказы яшчэ не прыйшлі.

ФК «Граніт»: «Вы праціўнік усяго дабра, што існуе» ДАКУМЕНТ 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На кіраўніцу «Граніта» Марыну Быструю склалі два пратаколы за адказы блогеру Ігару Случаку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика