«Віцязь» запрасіў Аляксандра Глеба прыняць удзел у матчы супраць БГК імя Мяшкова
15.09.2017 19:48
—
Новости Спорта
|
«Віцязь» запрасіў Аляксандра Глеба прыняць удзел у матчы супраць БГК імя Мяшкова. «Барысаўскі БАТЭ адмовіў Аляксандру Глебу у мажлівасці выйсці на поле ў матчы супраць лонданскага «Арсенала». Мы прапануем самаму знакамітаму беларускаму футбалісту згуляць за «Віцязь» супраць брэсцкага БГК! – Аляксандр Глеб атрымае файную майку з беларускім арнаментам – Наш правы паўсярэдні Ілля Дударонак адмовіцца ад #13 на карысць Глеба – Імя нашага коуча – Аляксандр, і ён не менш легендарны, чым Арсен – Глеб быў гатовы згуляць за БАТЭ бясплатна. Ідэальна! – Гандбол папулярнае практыкаванне на футбольных трэніроўках і мы ўпэўнены: Глеб ведае, што трэба рабіць на пляцоўцы – Мы лічым, што чалавек, які ўмее аддаваць добрыя пасы нагамі, здольны на гэта і рукамі – Наш брамнік Вадзім Котаў ведае добрыя месцы для рыбалкі Паважаны Аляксандр Паўлавіч, наша каманда мае патрэбу ў Вашых паслугах! Зробім прыгожую гісторыю разам!» – паведамляе афіцыйны сайт «Віцязя». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Віцязь» запрасіў Аляксандра Глеба прыняць удзел у матчы супраць БГК імя Мяшкова. |
|