Генсек БАТЭ Вашкевіч прыме ўдзел у сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве
20.03.2018 17:18
—
Новости Спорта
|
Генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у чарговым сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве. Пасяджэнне пачнецца ў сераду, 21 сакавіка, а 19-й гадзіне ў «Ірландскім пабе» (вул. Ватуціна, 32А, за гарадскім стадыёнам). «Спадар Вашкевіч, які з’яўляецца таксама вядомым футбольным вандроўнікам і вядзе беларускамоўную калонку «БелВашкевіч» на сайце pressball.by, выступіць на тэму «ФК БАТЭ на выправе». І распавядзе аб падарожжах нашага клуба па арэнах Еўропы, а таксама адкажа на пытанні», – паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч прыме ўдзел у чарговым сходзе суполкі «Мова Нанова» ў Барысаве.
|
|