Больш за 300 юных спартсменаў. 21.by

Больш за 300 юных спартсменаў

18.04.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3894.jpg

  прынялі ўдзел у традыцыйным кросе на прызы “ІВ”

Як звяртаюць увагу ўдзельнікі традыцыйнага кросу на прызы раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”, менавіта гэтыя спаборніцтвы заўжды выклікаюць максімальную цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчат, у кіраўніцтва школ. Не стаў выключэннем і бягучы год: 307 юнакоў і дзяўчат з усіх навучальных устаноў раёна ўзялі ўдзел у стартах. Яны ў гэтым годзе прайшлі 12 красавіка на новым месцы – на новым гарадскім стадыёне ў Івацэвічах. Дыстанцыя распрацаваная ўпершыню, можна сказаць, па перасечанай мясцовасці, дзе ёсць і пад’ём ўгару, і спуск уніз. Умовы магчыма і нязвыклыя, але ж для ўсіх аднолькавыя! На тое і крос!

Падчас адкрыцця мерапрыемства ўдзельнікаў віншавалі з новым лёгкаатлетычным стартам Дзмітрый Пятроўскі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Аляксандр Горбач, загадчык аддзела сацыяльных праблем райгазеты “Івацэвіцкі веснік”, Людміла Чаплінская, намеснік дырэктара СДЮШАР г. Івацэвічы. Выступоўцы звярнулі ўвагу, што пераходны Кубак, які год назад заваявала Целяханская школа-інтэрнат, будзе ўручаны капітану каманды той навучальнай установы, якая зойме першае месца ў медальным  заліку, пажадалі толькі станоўчыя эмоцыі атрымаць на новай дыстанцыі. 
Уздымаецца сцяг, гучыць гімн краіны… Дзеці накіроўваюцца да стартавай пляцоўкі.
 
Канешне, хвалявалі ўсе – і дзеці, і іх настаўнікі. Магчыма, гэтае хваляванне стала прычынай таму, што не ўсе ўдзельнікі правільна размеркавалі сілы па дыстанцыі, бо высокі тэмп здольны вытрымаць не кожны. Але гэты момант яшчэ больш яскрава і выразна падкрэсліваў прыгажосць барацьбы на кожным этапе дыстанцыі: змяняліся лідары, некаторыя “тёмные лошадки” не фарсіравалі бег і іх фінішны спурт рэзка змяняў ход падзей… І колькі эмоцый гэта выклікала ў балельшчыкаў, у настаўнікаў, якія падтрымлівалі, проста падганялі сваіх сяброў! Не здзіўляе і тое, што многія з удзельнікаў пасля фінішу ледзь на нагах трымаліся.Прыемна парадавала, што пераможцамі і прызёрамі на гэты раз сталі тыя дзеці і тыя школы, хто раней не так часта “свяціўся” на п’едэстале. Моцную каманду прадставілі настаўнікі СШ №3 і СШ №4 г. Івацэвічы, Яглевіцкай, Вулька-Аброўскай, Вялікагацкай, Даманаўскай, Целяханскай сярэдніх школ. У гэтай сітуацыі мінулагодняму пераможцу ў медальным заліку – Целяханскай школе-інтэрнату – было проста немагчыма 
ўтрымаць пальму першынства.
І гэтым пераможцам у медальным заліку стала СШ №3 г. Івацэвічы – чатыры прадстаўнікі каманды школы ўзняліся на ганаровы п’едэстал у гэты дзень. Ніводная іншая навучальная ўстанова раёна не змагла паказаць такі вынік! 




Вось падрабязныя вынікі першынства: 
дыстанцыя 500 м, дзяўчаты (2005 г. н і маладзей): першае месца – Дзіяна Власавец з Яглевіцкай СШ, другое месца – Кацярына Чуйко з Вулька-Аброўскай СШ, трэцяе – Алена Смірнова з Целяханскай СШ; 
дыстанцыя 1 000 м, хлопчыкі (2005 г. н і маладзей): першае месца – Арсеній Каленік з СШ№3 г. Івацэвічы, другое месца – Вадзім Кот з СШ №3 г. Івацэвічы, трэцяе – Мікіта Власавец з Яглевіцкай СШ; 
дыстанцыя 1 000 м, дзяўчаты (2003-2004 г. н): першае месца – Аліна Курленя з Даманаўскай СШ, другое месца – Даніэла Вензелева з СШ №1 г. Івацэвічы, трэцяе – Эла Канановіч з Целяханскай СШ; 
дыстанцыя 1 000 м, юнакі (2003-2004 г. н.): першае месца – Улад Тумакоў з Косаўскай СШ, другое месца – Рэнат Шабацька з СШ №3 г. Івацэвічы, трэцяе – Дзмітрый Кот з СШ №3 г. Івацэвічы; 
дыстанцыя 2 000 м, дзяўчаты (2001-2002 г. н): першае месца Ангеліна Аўрусевіч з Аброўскай СШ, другое месца – Дар’я Кухацкаволец з Ліцэя Івацэвіцкага раёна, трэцяе месца – Дар’я Гаўрыльчык з прафліцэя; 
дыстанцыя 2 000 м, юнакі (2001-2002 г. н.): першае месца – Віталь Канановіч з Ліцэя Івацэвіцкага раёна, другое месца – Максім Корзан з Воленскай СШ, трэцяе – Сяргей Гопта з Целяханскай школы-інтэрната. 
 
Усе пераможцы і прызеры атрымалі Дыпломы і грашовыя прызы ад раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”.
– Гэтыя спаборніцтвы сталі запамінальнымі і для нас, трэнераў і настаўнікаў, і для дзяцей – я проста ўпэўнена ў гэтым, – звярнула ўвагу аўтара публікацыі напрыканцы мерапрыемства намеснік дырэктара СДЮШАР г. Івацэвічы Людміла Чаплінская. – Вы ж бачыце, якія цудоўныя эмоцыі ў дзяцей, якая радасць у вачах пераможцаў. Але гэта толькі прамежкавы старт, бо па выніках сённяшніх спаборніцтваў будзе сфарміраваная каманда Івацэвіцкага раёна, якой прадстаіць выступіць на першынстве вобласці па лёгкаатлетычным кросе, што пройдзе 21 красавіка ў Кобрыне. 
Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).                

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 прынялі ўдзел у традыцыйным кросе на прызы “ІВ”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика