Одинадцатиклассник Обольской СШ Дмитрий Кучмарёв уже стал титулованным спортсменом области
21.05.2018
—
Новости Спорта
|
Адзінаццацікласнік Обальскай СШ Дзмітрый Кучмароў – адзін з самых вядомых і тытулаваных спартсменаў у нашым раёне і вобласці. Дзмітрый апошнія пяць год пастаянны прызёр рэспубліканскага першынства па грэка-рымскай барацьбе, пераможца спартакіяды школь-нікаў. Выканаў нарматыў майстра спорту. “Дзмітрый Кучмароў заявіў пра сябе ў 2013 годзе, – расказвае трэнер барца Пётр Ганушчанка. – І з гэтага часу ён абсалютна лепшы ў рэспубліцы барэц у сваім узросце”. Пётр Ганушчанка перакананы, што пасля заканчэння школы Дзмітрый Кучмароў не згубіцца ў прафесійным спорце. “У яго вялікая прага да перамогі, – падсумоўвае Пётр Васільевіч. – Калі ён выходзіць на барцоўскі дыван, у Дзімы заўсёды свецяцца вочы. Думае, што яму па сілах стаць і майстрам спорту. Ды і ў іншых сілавых відах спорту ён можа дасягнуць самых высокіх вяршынь”. Аляксандр ШЭДЗЬКО. Надрукавана ў №39 ад 21.05.2018 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцамі становяцца Адзінаццацікласнік Обальскай СШ Дзмітрый Кучмароў – адзін з самых вядомых і тытулаваных спартсменаў у нашым раёне і вобласці. Дзмітрый...
|
|