Боксер Алексей Алфёров и его родные рассказали газете «Полымя» о факторах успешной спортивной карьеры. 21.by

Боксер Алексей Алфёров и его родные рассказали газете «Полымя» о факторах успешной спортивной карьеры

09.09.2018 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 20 па 31 жніўня ў Будапешце (Венгрыя) прайшоў чэмпіянат свету па боксе сярод моладзі. У вагавай катэгорыі да 81 кг выступіў карэліччанін Аляксей Алфёраў, які паказаў трэці вынік на спаборніцтвах сусветнага ўзроўню і найлепшае асабістае дасягненне з пачатку спартыўнай кар’еры.


– У пачатковай школе Лёша быў вельмі актыўным і рухавым хлопчыкам, – успамінае дзяцінства Аляксея маці Кацярына. – Першы трэнер сына Іван Уладзіміравіч Дзёмушкін змог зацікавіць яго трэніроўкамі па боксе, тым самым накіраваць дзіцячую энергію ў правільны бок. Такіх вынікаў мы, безумоўна, не чакалі. Невыказны гонар і неймаверную радасць адчувалі, калі глядзелі чэмпіянат свету анлайн.

У стартавым паядынку Аляксей Алфёраў атрымаў перамогу над супернікам з Грузіі. У чвэрцьфінале карэліцкі спартсмен правёў пераможны бой з амерыканскім баксёрам. На жаль, паўфінальная сустрэча паміж Аляксеем Алфёравым і казахскім спартсменам не адбылася па аб’ектыўных прычынах. Як вынік – у скарбонцы карэліцкага спартсмена бронзавы медаль маладзёжнага сусветнага першынства.

– Лета-2018 выдалася для мяне больш чым насычаным у спартыўным плане, – у тэлефоннай гутарцы дзеліцца Аляксей Алфёраў. – Дваццацідзённыя зборы на Украіне, турнір па боксе ў Германіі, дзе я атрымаў другое месца, потым зноў жа трэніроўкі і спарынгі ў Карпатах і рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі”. Вось што папярэднічала чэмпіянату свету па боксе, які прынёс мне галоўную перамогу маёй спартыўнай маладзёжнай кар’еры. Якіх поспехаў атрымаецца дасягнуць у дарослым мужчынскім боксе, пакажа час.

Аксана ЯНУШ
Фота з асабістага архіву Аляксея Алфёрова

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 20 па 31 жніўня ў Будапешце (Венгрыя) прайшоў чэмпіянат свету па боксе сярод моладзі. У вагавай катэгорыі да 81
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика