Біятлонныя спаборніцтвы «Снежны снайпер» прайшлі пры абсалютнай перавазе паўлавіцкіх школьнікаў. 21.by

Біятлонныя спаборніцтвы «Снежны снайпер» прайшлі пры абсалютнай перавазе паўлавіцкіх школьнікаў

22.01.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Біятлон — адзін з самых любімых і папулярных у нашай краіне зімовых відаў спорту. Штогод мы шчыра радуемся ўдалым выступленням беларускіх страляючых лыжнікаў на спаборніцтвах самага высокага рангу і перажываем за іх няўдачы. Для таго, каб падтрымаць слаўныя традыцыі беларускага біятлону, безумоўна, неабходна сённяшнім майстрам рыхтаваць дастойную змену. Менавіта з гэтай мэтай у нашай краіне ўсё больш набіраюць папулярнасць рэспубліканскія спаборніцтвы школьнікаў “Снежны снайпер”.

Нядаўна на Кіраўшчыне прайшоў першы этап гэтых спаборніцтваў у залік раённай спартакіяды школьнікаў. Месцам правядзення, як і раней, стала Паўлавіцкая СШ імя Р.А.Худалеева, прадстаўнікі якой не раз паспяхова абаранялі гонар нашага раёна на абласных біятлонных гонках. Адзначым, што ў гэтым відзе спорту, як і ў некаторых іншых, паўлавіцкім рабятам у раёне пакуль што няма роўных.
У мінулым годзе ўдзельнікам раённых спаборніцтваў падчас іх правя-
дзення не зусім пашанцавала: з-за недахопу снегу лыжныя гонкі былі заменены бегам, што дапускаецца правіламі. А вось сёлета дэфіцыту ў белым зімовым покрыве няма, а таму “Снежны снайпер” праходзіў па класічнай схеме. Юныя біятланісты пераадольвалі на лыжах адпаведныя для ўзросту дыстанцыі і “распраўляліся” з мішэнямі на агнявых рубяжах. Адзінае, што адрознівала школьныя спаборніцтвы ад дарослых, — гэта тое, што пнеўматычныя вінтоўкі знаходзіліся пастаянна на месцах для стрэльбаў.
Сёлета кола ўдзельнікаў раённага этапу пашырылася. Летась гэты від быў абраны ў 5-ці ўстановах адукацыі, у бягучым годзе сваіх прадстаўнікоў адправілі 7 школ.
Рабяты спаборнічалі ў змешанай эстафеце ў трох узроставых групах: малодшай (2007-2008 г.н.), сярэдняй (2005-2006 г.н.) і старэйшай (2003-2004 г.н.). Кожная каманда складалася з двух хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак, якія па ходу гонак перадавалі адзін аднаму эстафету. Формула выступленняў была падобнай для ўсіх узростаў, адрознівалася толькі дыстанцыя: для малодшых круг складаў 600 м, для сярэдняй групы — 800 м і для старшакласнікаў — 1000м. Кожны з членаў каманды прабягаў па тры кругі, паміж якімі былі стрэльбы на агнявых рубяжах. Такім чынам, на біятланіста “прыпадала” па тры кругі і двое стрэльбаў. Закрываць “талерачкі” пасля лыжнай гонкі, безумоўна, вельмі цяжка — тут патрэбна добрая падрыхтоўка. Але ў гэтым і заключаецца ўся непаўторнасць біятлону. Таму для перамогі патрэбна прая-
віць сябе ў комплексе: і лыжным ходам валодаць трэба як мае быць, і быць меткім стралком. І тут варта адзначыць, што шэраг рабят з ліку леташніх пераможцаў і прызёраў зноў пацвердзілі сваю спартыўную кампетэнтнасць.
Перш, чым абвясціць рэзультаты гонак, адразу, каб потым не паўтарацца, адзначым, што ва ўсіх узроставых групах — і сярод хлопчыкаў, і сярод дзяўчынак — першыя і другія месцы ў індывідуальным заліку нікому не аддалі ўдзельнікі каманды Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева. Абсалютна ўсе прадстаўнікі зборнай гаспадароў менш, чым “срэбра” не ўзялі!..
Першымі на старт вышлі малодшыя школьнікі. У дзяўчынак найлепшыя вынікі паказалі Валерыя Лазарава і Аліна Дырыкава. Адметна, што летась менавіта яны фігурыравалі на першай і другой пазіцыях, толькі сёлета памяняліся месцамі. Трэці рэзультат паказала Дар’я Петрусёва з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. У хлопчыкаў не было роўных Андрэю Якаўлеву, другі вынік — у леташняга пераможцы Андрэя Собалева, замкнуў тройку прызёраў Уладзіслаў Куцянкоў з Мышкавіцкай СШ.
У сярэдняй групе перамогу святкавала сярэбраны прызёр леташніх гонак Анастасія Котава. Другой стала Аліна Ермалаева, трэцяй была прадстаўніца Мышкавіцкай СШ Паліна Конрад. У хлопчыкаў пацвердзіў леташняе чэмпіёнства Арцём Іваноў, які апярэдзіў сябра па камандзе Уладзіслава Якаўлева. “Бронза” дасталася вучню СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Ягору Самойлаву.
Дар’я Іванова стала пераможцай сярод старэйшых школьніц. Другой стала леташняя чэмпіёнка Крысціна Лазарава. З трэцім месцам вучні Мышкавіцкай СШ віншавалі сваю прадстаўніцу Алену Грэбневу, якая і ў мінулым го-
дзе была таксама з “бронзай”, толькі ў сярэдняй групе.
У юнакоў не было роўных сярэбранаму прызёру “Снежнага снайпера-2018” Ягору Сямёнаву. Другі вынік паказаў Радзівон Раманоўскі, трэці — у Мацвея Каранкевіча з СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
У агульнакамандным заліку, як лёгка можна здагадацца, абсалютную перамогу атрымала зборная Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева (кіраўнік В.І.Вароніч): гаспадары не пакінулі нікому шанцаў ва ўсіх узроставых групах. У малодшай групе другое месца заваявалі юныя біятланісты СШ №2 імя К.П.Арлоўскага (кіраўнік С.М.Садоўнікаў), трэцяе месца — у каманды Мышкавіцкай СШ (кіраўнік А.М.Якавец).
У сярэдняй групе каманды з гэтых жа ўстаноў адукацыі памяняліся месцамі на п’едэстале гонару.
У старэйшай групе ў размеркаванне прызоў умяшаліся спартсмены Чыгірынскай школы (кіраўнік С.А.Іваніцкі), якія заваявалі “срэбра”, трэці радок у турнірнай табліцы занялі мышкавіцкія школьнікі.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней. А лепшым юным біятланістам прадстаіць абарняць гонар раёна на абласным этапе.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота
Максіма ХАМІЧЭНКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біятлон — адзін з самых любімых і папулярных у нашай краіне зімовых відаў спорту. Штогод мы шчыра радуемся ўдалым выступленням беларускіх страляючых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика