Кіраўнік Symbal.by пра Дзень Волі на «Дынама»: «Калі Саладуху можна, чаму нам нельга?»
15.02.2019 17:06
—
Новости Спорта
|
Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем Дня Волі на стадыёне «Дынама». – Месяц таму кіраўніцтва стадыёна казала, што арэна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў, таму неспартыўныя мерапрыемствы на ёй абмежаваны. Тым не менш канцэрт Саладухі 1 мая дазволілі. Вас гэта здзівіла? – Мы таксама ўздымалі гэтае пытанне ў «Дынама». Спачатку, калі падавалі заяўку, казалі, што ад Саладухі яе яшчэ няма. А пасля мы даведаліся, што Саладуха падаў заяўку, атрымаў дазвол ад Мінгарвыканкама і гэтае мерапрыемства адбудзецца. Калі яму дазволілі ў маі, а ў нас мерапрыемства на месяц раней, павінны даць дабро і нам. Калі Саладуху можна, чаму нам нельга? Мы таксама робім важнае мерапрыемства. Не менш важнае, чым Саладуха. Калі не атрымаем дазвол, гэта чарговы раз пакажа, што ёсць цэнзура: адным можна – іншым нельга. Гэта будзе прыкра. Гэта будзе паказваць, што сітуацыя ў краіне вельмі «станоўчая»: ёсць выбраныя людзі, якім можна, а ёсць выбраныя людзі, якім нельга. Хаця мы ж не просім арэну бясплатна, а гатовыя аплаціць арэнду і выдаткі, якія будзе патрабаваць стадыён. – Неяк вы назвалі прэм’ер-міністра Сяргея Румаса прышпільным дзядзькам. Калі ўзнікнуць праблемы, не думалі асабіста ці праз знаёмых звярнуцца да яго? – Давайце спачатку атрымаем афіцыйны адказ ад горада, а тады будзем прымаць рашэнне. Пакуль адказу няма – нам не адмовілі наконт гэтай пляцоўкі і не прапанавалі альтэрнатыўную. Таму цяжка нешта гаварыць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем Дня Волі на стадыёне «Дынама». |
|