Спортивный праздник «СуперПапа» в Шумилино провела районная организация «БРСМ»
13.03.2019
—
Новости Спорта
|
Па ініцыятыве райкама ГА БРСМ у Шуміліне прайшло спартыўна-забаўляльнае свята “СуперТата”. “У маі гэтага года ў рэспубліцы стартаваў новы праект ГА БРСМ “ТатаЗала”, – расказала в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Марыя Камісарава. – У першую чаргу праект накіраваны на прапаганду здаровага ладу жыцця, папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў”. Сумесна з работнікамі ФАЦ райкам БРСМ падрыхтаваў для ўдзельнікаў свята разнастайную праграму, у якой таты з дзецьмі паказвалі свае лепшыя якасці. За званне “СуперТаты” вырашылі пазмагацца сем тат. Спартыўная зала ў той вечар поўнілася дзіцячай радасцю і смехам, сыночкі і дачушкі з задавальненнем бралі ўдзел у розных спартыўных конкурсах са сваім татамі: бегалі і скакалі, малявалі і выдумлялі. І неяк спартыўныя вынікі адышлі на другі план. А галоўнымі балельшчыкамі сталі маці, якія заўзята фатаграфавалі і здымалі на відэа свае сем’і. Конкурсы праляцелі ў адно імгненне. Як казалі ўдзельнікі мерапрыемства, свята сапраўды ўдалося. Па выніках конкурсаў званне “СуперТата” атрымаў Аляксандр Пучынскі (выступаў з дачкой Анастасіяй), другое месца ў Мікалая Старавойтава і Станіслава, трэцяе – у Вадзіма Стральцова і Уладзіслава. Арганізатары мерапрыемства выказваюць ўдзячнасць і іншым ўдзельнікам – Дзмітрыю і Марыі Байдаковым, Аляксею і Ягору Белюсевым, Юрыю і Валерыі Чарнышовым, Аляксею і Івану Асяпёнкам.
Надрукавана ў №20 ад 12.03.2019 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі тата – Супер Па ініцыятыве райкама ГА БРСМ у Шуміліне прайшло спартыўна-забаўляльнае свята “СуперТата”. “У маі гэтага года ў рэспубліцы стартаваў новы...
|
|