Золата «Зорачкі» у Іаанны Шаршуновіч...
13.03.2019
—
Новости Спорта
|
З 28 лютага па 2 сакавіка ў Пружанах праходзіў III тур першынства Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні на каньках «Зорачка», удзел у якім прымалі і івацэвіцкія юныя фігурысты.
Так, перамогу святкавала Іаанна Шаршуновіч, выхаванка трэнера Яўгенія Якімчука і харэографа Валянціны Хамянок ВСУ «ДЮСШ Івацэвіцкага раёна», якая заняла першае месца ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчынак 2010 г. н. Усяго ў гэтай групе прымалі ўдзел 28 юных фігурыстак з розных куткоў Беларусі. У сакавіку-красавіку пройдзе фінал першынства, дзе і вызначацца мацнейшыя.
(фота ілюстрацыйнае) Падрыхтавала Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 28 лютага па 2 сакавіка ў Пружанах праходзіў III тур першынства Рэспублікі Беларусь па фігурным катанні на каньках «Зорачка», удзел у якім прымалі і івацэвіцкія... |
|