У гонар вызвалення і Перамогі. 21.by

У гонар вызвалення і Перамогі

11.05.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сярод работнікаў філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” прайшлі спаборніцтвы па стрытболе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 падраздзяленняў філіяла: службы энергаводазабеспячэння, газакампрэсарнай службы, газакампрэсарнай службы КС “Нясвіжская”, службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі, службы сувязі, аварыйна-аднаўленчага поезда, аддзела карпаратыўнай аховы, службы ГРС, участка матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

У напружанай барацьбе перамагла зборная каманда філіяла, у склад якой увайшлі інжынер-энергетык службы энергаводазабеспячэння Уладзімір Васілевіч, аператар ГРС Андрэй Акулік, майстар аварыйна-аднаўленчага поезда Аляксандр Сярпінскі. Другой стала каманда службы аўтаматызаваных сістэм кіравання, аўтаматыкі і тэлемеханікі, у якую ўвайшлі слесары па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы Аляксей і Мікалай Валявач, а таксама вядучы інжынер па абслугоўванні АСК ТП і КВП цэхаў Валерый Кныш. Пачэснае трэцяе месца — у каманды службы сувязі ў складзе інжынера электрасувязі Аляксандра Мамонькі, інжынера Яўгена Жураўскага і электрамеханіка Дзяніса Балыкіна.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод работнікаў філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” прайшлі спаборніцтвы па стрытболе ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика