На стадыёне СДЮШАР прайшлі спаборніцтвы па мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Удзел у іх прынялі 42 спартсмены-аматары, якія ўвайшлі ў 6 каманд.
Агульную перамогу заваявалі ўдзельнікі зборнай аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі каманды Жыліцкага сельгаскаледжа і ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
У асабістым першынстве ва ўзроставай катэгорыі 19-23 гады перамаглі прадстаўнікі каледжа Кірыл Шамедзька і Таццяна Курачкіна.
Сярод удзельнікаў ва ўзросце 24-29 гадоў пераможцам таксама стаў спартсмен з названай установы адукацыі Іван Сімановіч, а ў жанчын — Анастасія Панасенка, якая выступала за каманду аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
У катэгорыі 30-39 гадоў першае месца сярод мужчын заняў рассветавец Яўген Пішчалін, у жанчын лепшы вынік паказала Анастасія Русанава, якая прадстаўляла аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Наступная катэгорыя ўдзельнікаў — 40-49 гадоў. Тут таксама перамаглі прадстаўнікі названага аддзела — Юрый Дзятлаў і Алена Яскевіч.
Сярод спартсменаў ва ўзросце 50-59 гадоў перамогу святкавалі Уладзімір Цішкоў з каледжа і Вера Гаўрылава з аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
У абсалютным першынстве не было роўных Яўгену Пішчаліну. А вось у жанчын перамогу раздзялілі адразу трое ўдзельніц, якія набралі аднолькавую колькасць балаў, — Вера Гаўрылава, Анастасія Панасенка і Анастасія Русанава. Яны, дарэчы, у чарговы раз пацвердзілі нарматыў на званне “Фізкультурнік Беларусі”.