НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
15 чэрвеня 2019 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Мікалаевіч КОРШУН.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-04-53.
13 чэрвеня 2019 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ па тэме: «Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак назначэння прафесійных пенсій» па тэлефоне 8(0152)70-27-30.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.
13 чэрвеня 2019 года з 10.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць урач-гігіеніст Карэліцкага раённага ЦГЭ Валянціна Міхайлаўна БУЗЮК па тэме: «Донарства. Абарані сябе і дапамажы іншым» па тэлефоне 7-47-75.
ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
13 чэрвеня 2019 года з 12.00 да 14.00 у МО ДАІ Навагрудскага РАУС па адрасе: г. Навагрудак, вуліца Індустрыяльная, 6, пакой № 2, будзе ажыццяўляць прыём грамадзян намеснік начальніка УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь Андрэй Вячаслававіч ЧАРНЯЎСКІ.