Ганна Бонд: «Я – дзеўчына з формамі, адпаведна ў мяне ёсць грудзі. Куды іх падзець? Сэксізм прыдумалі фэміністкі, якім вечна чагосці бракуе». 21.by

Ганна Бонд: «Я – дзеўчына з формамі, адпаведна ў мяне ёсць грудзі. Куды іх падзець? Сэксізм прыдумалі фэміністкі, якім вечна чагосці бракуе»

22.08.2019 09:20 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блогерка Ганна Бонд выказалася наконт крытыкі рэкламы, у якой яна знялася, паведамляе «Радыё Свабода».

«Я ўвогуле не зразумела шуму вакол звычайнага, на мой погляд, роліку, які проста прыгожы. Я не магу зразумець, чаму абвінавацілі ў нейкім сэксізме. Я – дзеўчына з формамі, адпаведна ў мяне ёсць грудзі. Куды іх падзець? Сёння ёсць свабоды выбару, як у мяне, што і як рабіць, так і свабода выбару ў замоўніка.

Сэксізм прыдумалі фэміністкі, якім вечна чагосьці бракуе. Я – не фэміністка. Я не падтрымліваю гэты рух. На самой справе ўсё гэта надумана. Сёння жанчыны маюць права працаваць, выхадзіць замуж, нараджаць, займаць кіроўныя пасады, выбіраць прафэсіі, якія былі раней даступныя толькі мужчынам. Я сёлета навучылася катацца на матацыкле і атрымала пэўную катэгорыю. Мяне ніхто не заціскае, ніхто мной не кіруе – ні мужчыны, ні жанчыны, пра якіх сёння так шмат і часта гавораць.

Я не ведаю, адкуль вы падумалі, што ролік нясе сэксісцкі характар і вырашылі з гэтага зрабіць нікому не патрэбную дыскусію. І чаму вы арэшкі прывязваеце да піва. Тут, на мой погляд, арэшкі і арэшкі. Яшчэ вельмі крытыкуюць стылістычную падачу роліку, што гэта нібыта стылістыка 1990-х і 2000-х. Адʼедзьце ад Мiнску і паглядзіце, што рэгіёны дагэтуль жывуць 80-мі і 90-мі, і нават не 2000-мі», – сказала Бонд.

Как реклама «Хмельнов» помирила Гуркова с Анной Бонд (грудь ведущей смутила ТВ, но у нас есть видео без купюр)

БАТЭ пройдет «Астану» – 2!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Блогерка Ганна Бонд выказалася наконт крытыкі рэкламы, у якой яна знялася, паведамляе «Радыё Свабода».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика