Высокакласны валейбол паказалі шэсць каманд. 21.by

Высокакласны валейбол паказалі шэсць каманд

24.10.2019 — Новости Спорта |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Высокакласны  валейбол паказалі  шэсць  каманд
Не пашкадавалі тыя валейбольныя заўзятары, якія ў пятніцу і суботу прыйшлі ў Шумілінскую СДЮШАР на гульні адкрытага першынства спартыўнай школы па валейболе. За перамогу змагаліся шэсць каманд.


Віцебск прадстаўлялі валейбалісты другога саставу ВК «Марка», які выступае ў вышэйшай лізе нацыянальнага валейбольнага першынства, Гомель, Мінск і Наваполацк – каманды, што гуляюць у дывізіёне «Б» нацыянальнага першынства.  Гаспадары былі прадстаўлены дзвюма камандамі – «Шумілінская СДЮШАР»  (валейба-лісты 2003 года нараджэння і старэй) і «Спадарожнік» (учарашнія выпускнікі спартыўнай школы).
Усе сустрэчы праходзілі ў цікавай і напружанай барацьбе. Не згубіліся на фоне майстравітых супернікаў  шумілінскія каманды. І «Шумілінская СДЮШАР» , і «Спадарожнік» далі сапраўдны бой гасцявым камандам, чапляліся за кожнае ачко, вырывалі перамогі ў партыях, праўда, гульнявога вопыту не хапала для агульных перамог.
Падсумаваў турнір мінскі трэнер Сяргей Конанаў, які на працягу 20 год узначальваў юніёрскія і маладзёжныя зборныя Беларусі па валейболе: «Турнір вельмі высокага ўзроўню. Каманды падрыхтаваныя, моцныя. Вельмі парадавала каманда шумілінскай СДЮШАР. Калі б у Беларусі было каманд сем такога ўзроўню, то нашы юніёры і моладзь пастаянна былі ў прызавой тройцы еўрапейскага першынства».
Па  выніках адкрытага першынства  першае месца вый-грала  гомельская каманда.
Надрукавана ў №84 ад 25.10.2019 г.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Высокакласны  валейбол паказалі  шэсць  каманд Не пашкадавалі тыя валейбольныя заўзятары, якія ў пятніцу і суботу прыйшлі ў Шумілінскую СДЮШАР на гульні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Спорта)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика