«Дынама» – «Куньлунь». На гульне адбудзецца выступ гурта «Стары Ольса», сустрэча прысвечана Калядам и будзе на беларускай мове
07.01.2020 13:06
—
Новости Спорта
|
Сення Мінскае «Дынама» падтрымае старадаўнюю беларускую традыцыю і зробіць гульню супраць «Куньлуня» каляднай. «Гульня супраць «Куньлуня» будзе прысвечана Калядам і адбудзецца на беларускай мове. Гульня прыпадае на Раство, таму клуб прапануе заўзятарам працягнуць цудоўную беларускую традыцыю і далучыцца да святкавання Калядаў. На жаль, традыцыя гэта становіцца менш папулярнай. Але нават калі сёння ўвечары вы калядаваць не плануеце, далучыцца да калядавання можна будзе на «Мінск-Арэне»! 7 студзеня вас чакае: – выступ гурта «Стары Ольса» да гульні і ў перапынку паміж перыядамі. Гурт грае сярэднявечную музыку і часта звяртаецца да гісторыі Беларусі і традыцый нашай краіны. Варта прысці крыху раней, каб паслухаць іх у перадматчавым шоў; – элементы афармлення ў беларускім калядным стылі; – Калядаванне. Нашыя продкі пераапраналіся ў розных жывёл ды хадзілі па вёсцы, спыняючыся каля кожнай хаты. Калядоўшчыкі спявалі ды танчылі, жадаючы гаспадарам здароўя і дабрабыту. Нашыя калядоўшчыкі таксама пажадаюць шчасця ды дабрабыту ўсім заўзятарам, якія прыдуць на матч «Дынама». – Калядныя забавы. Падчас паўз, перапынкаў паміж перыядамі ды ў файе «Мінск-Арэны» заўзятараў чакаюць розныя забавы, прысвечаныя каляднай традыцыі. – Майстар-клас для дзетак «Калядная зорка». Мастачка Надзея Бука навучыць усіх жадаючых рабіць прыгожыя паштоўкі у выглядзе зорак. Мерапрыемства адбудзецца ў дзіцячай зоне, якая знаходзіцца на шостым паверсе трыбуны А. Прыходзьце на гульню! Будзем #УАДНЫМЗВЯНЕ!» – гаворыцца у паведамленні «Дынама». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сення Мінскае «Дынама» падтрымае старадаўнюю беларускую традыцыю і зробіць гульню супраць «Куньлуня» каляднай.
|
|