Макарэвіч пра тое, чаму пачаў размаўляць па-беларуску: «Пасля 2014 года пачаў цікавіцца больш гісторыяй, бачыў прыклад Украіны»
02.07.2020 06:06
—
Новости Спорта
|
Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч распавеў пра тое, як пачаў размаўляць на беларускай мове. – Чаму ты пачаў размаўляць па-беларуску? – Пасля 2014 года пачаў цікавіцца больш гісторыяй, бачыў прыклад Украіны. З’явіліся дзеці, якіх пачаў выхоўваць на роднай мове. Дзяржава і людзі зацікаўленыя павінны, на мой погляд, клапаціцца пра гэта, каб мы не гублялі мову. – Колькі ў нас спартсменаў, якія размаўляюць на беларускай мове ў звычайным асяроддзі? – Шмат хто можа падтрымаць размову, але адкрыта выказваць гэта грамадству, я лічу, што адзінкі толькі. – Я чуў, што ты перад гульнямі чытаеш «Пагоню». – Падчас гімна – так. Бо для мяне дзяржаўны гімн – гэта як пагадзіцца на нічыю. «Мірныя людзі»... Неяк не натхняе. – Хто твой улюбёны беларускі паэт, пісьменнік? – Дубоўка, Купала, Колас, Караткевіч. З сучасных – Горват. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч распавеў пра тое, як пачаў размаўляць на беларускай мове.
|
|