Тайбаксэр Дзьмітры Валент: «Беларусы павінны размаўляць на сваёй мове. На жаль, і школа вінаватая, і сям’я не дапрацоўвае»
11.07.2020 18:50
—
Новости Спорта
|
Беларускі тайбаксэр Дзьмітры Валент падзяліўся меркаваннем пра беларускую мову. «Людзі пасьля столькіх гадоў русыфікацыі папросту саромеюцца. Пачнеш гаварыць, будуць глядзець як не на свайго, зь „дзярэўні“ прыехаў. Дагэтуль стэрэатып, што беларуская мова — „калгасная, неінтэлігентная“. Насамрэч гэта ня так. Беларусы павінны размаўляць на сваёй мове. Мы ж у Беларусі жывём, павінны цікавіцца, хто тут жыў да нас. На жаль, і школа вінаватая, і сям’я не дапрацоўвае. Агульная маса не разьвіваецца ўвогуле або нават дэградуе. Тая ж моладзь сядзіць у гаджэтах, ім наогул нічога ня трэба», — кажа Валент. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі тайбаксэр Дзьмітры Валент падзяліўся меркаваннем пра беларускую мову. |
|