«Цмокі-Мінск»: «Беспрэцэдэнтны гвалт з боку тых, хто павінен бараніць народ, шакаваў і ўсяляў жах»
18.08.2020 18:29
—
Новости Спорта
|
«Цмокі-Мінск» выступілі з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі. «Больш за тыдзень у нашых сацыяльных сетках і сайце не публікаваўся ніякі кантэнт. Больш за тыдзень кожны наш супрацоўнік перажываў за родную краіну. Беспрэцэдэнтны гвалт з боку тых, хто павінен бараніць народ, шакаваў і ўсяляў жах. Ненармальна, калі людзі змушаны вяртацца дамоў, аглядаючыся па баках і баючыся трапіць пад жароны людзей у форме. Кажуць, што спорт па-за палітыкай, і нам вельмі хацелася, каб гэтак і было. Але мы не можам не заявіць пра сваю пазіцыю: кожны супрацоўнік, які парушыў закон, павінен панесці кару. Кожны выпадак перавышэння службовых паўнамоцтваў павінен быць расследаваны, а вінаватыя прыцягнуты да адказнасці. На жаль, гэта не верне блізкім загінулых. І гэту віну мы ўсе будзем загладжваць перад імі да канца нашага жыцця» – гаворыцца ў заяве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Цмокі-Мінск» выступілі з заявай наконт сітуацыі ў Беларусі. |
|