Турцыя і Арменія падпісалі дамову аб усталяванні дыпстасункаў
11.10.2009 00:22
—
Новости Мира
|
Кіраўнікі МЗС Турцыі і Арменіі Ахмет Давутоглу і Эдвард Налбандзян падпісалі ў Цюрыху дакументы пра нармалізацыю двухбаковых дачыненняў, паклаўшы канец амаль стогадовай варажнечы. Цяпер дакументы павінны быць ухваленыя парламентамі двух краін. Мяжа паміж Турцыяй і Арменіяй была зачынена з 1993 г. Турцыя высоўвае шэраг умоваў для ўсталявання двухбаковых сувязяў, у прыватнасці адмову Арменіі ад палітыкі міжнароднага прызнання генацыду армян і урэгуляванне карабахскага канфлікту. У Ерэване заяўляюць пра гатоўнасць усталявання дыпламатычных стасункаў без папярэдніх умоваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнікі МЗС Турцыі і Арменіі Ахмет Давутоглу і Эдвард Налбандзян падпісалі ў Цюрыху дакументы пра нармалізацыю двухбаковых дачыненняў, паклаўшы канец... |
|