МВФ прыпыняе дапамогу Украіне
09.11.2009 10:09
—
Новости Мира
|
Міжнародны валютны фонд прыпыняе фінансавую дапамогу Украіне. Узнаўленне працы магчымае толькі пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на бліжэйшы студзень. Адзін з кіраўнікоў МВФ Дамінік Строс-Кан заявіў: — Калі людзі ідуць на выбары, рашэнні могуць адрознівацца ад тых, што былі прынятыя год таму, калі распрацоўвалася праграма фінансавай дапамогі Украіне У час перадвыбарчай гонкі улада адыйшла ад курса, прапанаванага МВФ. У прыватнасці, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў закон аб сацыяльнх стандартах. Краіна не атрымае чарговую частку абяцанага крэдыту, калі ацэнка яе эканамічных дзеянняў будзе нездавальняючай. Такім чынам, Украіна можа недаатрымаць $3,8 мільярду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветных фінансістаў не задавальняе, што украінская ўлада не выконвае рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонда праз падрыхтоўку да выбараў |
|