У Кітаі пакараныя смерцю ўдзельнікі беспарадкаў ва Урумчы
09.11.2009 15:20
—
Новости Мира
|
У Кітаі пакараныя смерцю дзевяць чалавек, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў падчас ліпеньскіх беспарадкаў у адміністрацыйным цэнтры Сіньцзян‑Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР Урумчы. Пра гэта паведамілі сёння кітайскія СМІ. Усяго да смяротнага пакарання па справе аб пагромах былі асуджаныя 12 чалавек. Усе яны былі прызнаныя вінаватымі ў забойствах, рабаваннях і марадзёрстве. Ахвярамі пагромаў і масавых акцый гвалту на нацыянальнай глебе 5 ліпеня ў Урумчы сталі 197 чалавек, яшчэ звыш 1,6 тыс. мясцовых жыхароў атрымалі раненні. Улады Кітая абвінавацілі ў арганізацыі беспарадкаў «Сусветны ўйгурскі кангрэс». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кітаі пакараныя смерцю дзевяць чалавек, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў падчас ліпеньскіх беспарадкаў у адміністрацыйным цэнтры... |
|