Еўразона выйшла з рэцэсіі
13.11.2009 16:42
—
Новости Мира
|
Эканоміка еўразоны выйшла з рэцэсіі — сукупны валавы ўнутраны прадукт 16 краін Еўропы, якія выкарыстоўваюць адзіную валюту, вырас у трэцім квартале на 0,4% у параўнанні з папярэднім кварталам, паведамляюць інфармагенцтвы. Французская і нямецкая эканомікі дэманстравалі рост ужо два апошнія кварталы, тым самым пацвярджаючы, што дзве найбуйнейшыя эканомікі еўразоны выйшлі з рэцэсіі. У той жа час рост гэтых эканомік не так значны, як чакалася. У цэлым эканоміка Еўразвяза паказала рост 0,2% за трэці квартал гэтага года. За гэты перыяд эканоміка Германіі вырасла на 0,7%, Францыі — на 0,3%. Эканомікі гэтых двух краін і Японія выйшлі з рэцэсіі ў другім квартале гэтага года. Затым да іх далучылася эканоміка ЗША. Да гэтага ВУП як еўразоны, так і 27 краін Еўрасаюза зніжаўся на працягу пяці кварталаў. Лічыцца, што эканоміка ўвайшла ў рэцэсію, калі падзенне назіраецца два кварталы запар. Пры гэтым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў трэцім квартале ў Еўропе па‑ранейшаму назіралася зніжэнне ВУП: еўразоны — на 4,1%, 27 краін ЕС — на 4,3% БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сукупны валавы ўнутраны прадукт 16 краін Еўропы, якія выкарыстоўваюць адзіную валюту, вырас у трэцім квартале на 0,4%.
|
|