Першым прэзідэнтам ЕС выбраны бельгіец Ван Ромпэй. 21.by

Першым прэзідэнтам ЕС выбраны бельгіец Ван Ромпэй

19.11.2009 21:59 — Новости Мира |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнікі краінаў ЕС спыніліся на прэзідэнту-адміністратару з якасцямі міратворца. Першым міністрам замежных справаў ЕС стане брытанка Кэтрын Эштан.


Лісабонская дамова, якая ўступіць у сілу ў снежні 2009 г., — новы этап у развіцці Еўрасаюза. Сярод іншага, яна ўводзіць пасаду пастаяннага старшыні Еўрапейскай Рады, якога прэса паспела ахрысціць «Прэзідэнтам Еўропы».

Еўрапейская Рада на дадзены момант — гэта тэрмін, які ўжываецца для апісання сустрэч кіраўнікоў дзяржаваў Еўрасаюза некалькі разоў на год у Брусэлі. Існуе ратацыя, паводле якой краіны старшынююць у ёй, — кожная па 6 месяцаў. Паводле Лісабонскай дамовы, такі парадак скасоўваецца: старшыня Еўрапейскай Рады будзе выбірацца на 2,5 года.

Пасада прэзідэнта ЕС збольшага адміністратыўная, асноўныя абавязкі — каардынацыя працы Рады ЕС і арганізацыя міжнародных сустрэч. Акрамя таго, прэзідэнт будзе рэпрэзентаваць Еўрапейскі Саюз на сусветнай арэне і гаварыць ад імя аб’яднанай Еўропы. Прэзідэнт Еўропы будзе атрымліваць 270 000 еўра ў год, мець спецыяльную машыну з шафёрам, у яго офісе будуць працаваць 20 памочнікаў.

Хрысціянскі дэмакрат, фламандзец Герман ван Ромпэй — еўрапеец «з вялікай літары», палымяны прыхільнік еўрапейскай інтэграцыі. У той жа час гэта малавядомы і нехарызматычны палітык. Ягоная родная мова — фламандскі дыялект нідэрландскай, але ён дасканала валодае таксама ангельскай і французскай. Славу ён заслужыў, прыміраючы фламандцаў і валонаў у сябе на бацькаўшчыне, якая гатовая рассыпацца на дзве дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнікі краінаў ЕС спыніліся на прэзідэнту-адміністратару, хрысціянскім дэмакрату з якасцямі міратворца. Першым міністрам замежных справаў ЕС стане брытанка Кэтрын Эштан.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Мира)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика