Міністр замежных справаў Польшчы наведаў «Белсат» на юбілей канала
09.12.2009 23:56
—
Новости Мира
|
Напярэдадні другой гадавіны з пачатку вяшчання тэлеканалу «Белсат» ў сядзібу беларускіх журналістаў завітаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Цягам гадзіны міністр распытваў журналістаў пра асаблівасці іхнае працы. «Каля 70 % усіх матэрыялаў «Аб’ектыву» [навіннае праграмы канала] — падзеі, знятыя ў той жа самы дзень», — расказаў яму рэдактар навінаў А.Дзікавіцкі, усцешаны візітам госця. Інтрыгай застаецца пытанне далейшага лёсу «Белсата». Існаванне яго залежыць у вялікай меры ад МЗС Польшчы — асноўнага мецэната тэлебачання. Ключом да адказу на гэтае пытанне паслужыла выказванне Р.Сікорскага, зробленае ім 9 снежня: «Гэта не сакрэт, што мы чуем повязь з нашым усходнім суседам, як гістарычную, так і спадзяемся аднойчы на супольную еўрапейскую перспектыву». Важным пытаннем застаецца і афіцыйнае прызнанне канала ў Беларусі. Пакуль што журналісты вымушаныя працаваць у падпольных умовах. Міністр паабяцаў падтрымку ў гэтым пытанні. Акурат у аўторак, 8 снежня, улады Беларусі чарговы раз адмовіліся зарэгістраваць карпункт «Белсата». Адмова уладаў супала з размоваю паміж Сікорскім і яго беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, якая адбылася ў рамках Усходняга Партнёрства. «Рашэнне прымаюць беларускія улады, і мы паважаем іх. Але я буду звяртацца да уладаў Беларусі аб стварэнні магчымасцяў для легальнай дзейнасці тэлебачання «Белсат», — заявіў міністр. «Белсат» застаецца другім па аб’ёме сродкаў праектам польскага МЗС пасля падтрымкі Аўганістану. Гэта адзіны ў свеце тэлеканал, які вяшчае цалкам па-беларуску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні другой гадавіны з пачатку вяшчання тэлеканалу «Белсат» ў сядзібу беларускіх журналістаў завітаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі....
|
|