Амаль 95% каталонцаў прагаласавалі за незалежнасць ад Іспаніі
14.12.2009 18:18
—
Новости Мира
|
94,7% каталонцаў, што бралі ўдзел у рэфэрэндуме 13 снежня па пытанні аб незалежнасці аўтаноміі, прагаласавалі за аддзяленне ад Іспаніі і яе незалежнае сяброўства ў Еўрасаюзе. У апытанні, які праходзіў у 166 каталонскіх населеных пунктах агульнай колькасцю больш за 700 тысяч чалавек, прынялі ўдзел каля 30% насельніцтва [усяго ж на тэрыторыі Каталоніі — паўночны ўсход Іспаніі жыве 7,2 млн чалавек] Рэферэндум быў скліканы па ініцыятыве некалькіх грамадскіх арганізацый без якога‑небудзь ўдзелу палітычных партый або органаў улады. У ім мелі права прыняць удзел жыхары населеных пунктаў ва ўзросце старэйшыя за 16 гадоў, у тым ліку імігранты, якія жывуць на законных падставах. Вынікі апытання не носяць абавязковы характар, паколькі, згодна Канстытуцыі Іспаніі, прызначаць рэферэндум мае права толькі іспанскі ўрад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але рэферэндум не носіць абавязковы характар, а быў, хутчэй, апытаннем грамадскай думкі.
|
|