Памёр адзіны японец, які перажыў бамбардзіроўкі і ў Хірасіме, і ў Нагасакі
06.01.2010 12:21
—
Новости Мира
|
Ён памёр у веку 93 гадоў. Цутома Ямагучы памёр ад раку страўніка. «Мы страцілі вельмі каштоўнага відавочцу», — заявілі ў мэрыі Нагасакі. Каля месяца таму японца наведаў амерыканскі рэжысёр Джэймс Кэмеран, што, як мяркуецца, рыхтуе фільм пра бамбаванні. 6 жніўня 1945 г. Ямагучы прыехаў у Хірасіму — менавіта тады амерыканскі самалёт скінуў на горад атамную бомбу. З цяжкімі апёкамі японец вярнуўся ў родны горад — Нагасакі — дзе праз тры дні таксама адбылася атамная бамбёжка. Ямагучы быў адзіным чалавекам, прысутнасць якога ў абодвух гарадах падчас бамбаванняў была афіцыйна прызнана ўрадам краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён памёр у веку 93 гадоў. Цутома Ямагучы памёр ад раку страўніка.«Мы страцілі вельмі каштоўнага відавочцу», — заявілі ў мэрыі Нагасакі.Каля месяца таму японца... |
|