Еўропа не ведае, куды падзець вакцыну ад свінога грыпу
11.01.2010 16:19
—
Новости Мира
|
Некалькі еўрапейскіх дзяржаў, што замовілі з прычыны пандэміі свінога грыпу вялікую колькасць вакцыны, зараз не ведаюць, што з ёй рабіць. Мільёны доз вакцыны захоўваюцца, напрыклад, на складах Нямеччыны; улады пачалі перамовы з фірмай‑вытворцам лекаў GSK, каб тая прыняла назад частку вакцыны. Але калі перамовы з GSK праваляцца, то ў немцаў застануцца нявыкарыстанымі 42 мільёны доз вакцыны ад грыпу. Замоўлена было 50 мільёнаў, з якіх удалося выкарыстаць усяго 8 мільёнаў доз. У Нарвегіі таксама засталася вялікая колькасць нявыкарыстанай вакцыны. Калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла пандэмію свінога грыпу, абедзве дзяржавы ратыфікавалі падпісаную раней дамову з вытворцам лекаў на пастаўку вакцыны. У Нарвегіі сітуацыя ў параўнанні з Германіяй больш аптымістычная — яны замовілі 9 мільёнаў доз, выкарысталі - палову. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькі еўрапейскіх дзяржаў, што замовілі з прычыны пандэміі свінога грыпу вялікую колькасць вакцыны, зараз не ведаюць, што з ёй рабіць.Мільёны доз вакцыны... |
|