У ЕС спрачаюцца ці адмяняць візы для расійцаў
12.01.2010 18:32
—
Новости Мира
|
«Еўрапейскі саюз ставіць задачу адмены ў будучыні візавага рэжыма паміж ЕС і Расіяй» – заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Іспаніі, якая зараз старшынюе ў ЕС, Мігель Марацінас на прэс-канферэнцыі ў Маскве пасля перамоваў з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. «Іспанія ў якасці старшыні ЕС бярэ на сябе абавязак падрыхтаваць саміт, які пройдзе 30 траўня тут, у Расіі, і пачаць працу, скіраваную нак анкрэтныя вынікі» – адзначыў М.Марацінас. Іспанскі міністр падкрэсліў, што Расія – першая краіна, якую ён наведвае ў якасці прадстаўніка дзяржавы-старшыні. Па словах Марацінаса, Іспанія «хацела б зрабіць яшчэ адзін крок да больш шырокага бачання адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Расіяй». Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў са свайго боку заклікаў ЕС выразна пазначыць тэрміны пераходу да бязвізавага рэжыму і паведаміў, што разлічвае на прагрэс па гэтым пытанні ў бліжэйшы час. Лаўроў падкрэсліў, што ў Маскве хацелі б «ўзгадніць пэўную, празрыстую і канкрэтную «дарожную карту», якая дазволіць рухацца да гэтай мэты». Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што пераход на бязвізавы рэжым важны для ўсяго еўрапейскага кантынента. «Адзіная Еўропа немагчымая без свабоды перамяшчэння», -- перакананы С.Лаўроў. Аднак не ўсё краіны ЕС хочуць адмены віз для расійцаў. У іх падтрымку выступае Італія. У снежні мінулага года кіраўнік МЗС Італіі Франка Фраціні ў эфіры тэлеканала Russia Today выказваў меркаванне аб тым, што бязвізавы рэжым для расейцаў можа быць уведзены ўжо ў 2010 годзе. У сваю чаргу супраць адмены еўрапейскіх віз для расійцаў выступаюць краіны Балтыі. У прыватнасці, Латвія. А кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт заявіў, што спачатку права на бязвізавы рэжым з ЕС павінны атрымаць краіны Усходняга партнёрства: Украіна, Грузія, Малдова, Беларусь, Арменія і Азербайджан. АП, паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Еўрапейскі саюз ставіць задачу адмены ў будучыні візавага рэжыма паміж ЕС і Расіяй» – заявіў у аўторак кіраўнік МЗС Іспаніі, якая зараз старшынюе ў ЕС, Мігель... |
|