Цімашэнка: “Я адкрытая да перамоўнага працэсу”
18.01.2010
—
Новости Мира
|
Юлія Цімашэнка выступіла з заявай па выніках першага туру выбараў, у якой заклікала дэмакратычны электарат да аб'яднаньня.
“Першыя вынікі выбараў даказваюць, што Ўкраіна застанецца эўрапейскай дэмакратычнай краінай,-- заявіла Цімашэнка.-- Гэта значыць, што шанцаў у Януковіча, які прадстаўляе крымінальныя колы, няма. Я перакананая, што рука Януковіча ніколі не ляжа на Перасопніцкае Эвангельле, каб прыняць прысягу прэзыдэнта. Гэта ягоная апошняя ходка ў прэзыдэнты”. “Дэмакратычныя сілы будуць аб’яднанымі, дэмакратычны лягер будзе кансалідаваны”, - гэтак зьвярнулася Ю. Цімашэнка да тых, хто галасаваў за дэмакратычных кандыдатаў - Цігіпку, Яцэнюка, Юшчанку. Яна сказала, што забясьпечыць і зьмены, якіх прагнулі гэтыя людзі і эўрапейскі выбар, за які яны выступалі. Цімашэнка заявіла, што ад сёньня гатовая да перамоўнага працэсу з былымі свайімі супернікамі на выбарах з тым, каб не дапусьціць да ўлады Януковіча і “ягоны алігархічны клан”: “Перамовы трэба весьці не вакол пасад, а вакол таго, як пабудаваць Украіну, я гатовая усім кандыдатам ад дэмакратычных сіл прабачыць усе абразы і адкрыць новую старонку”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юлія Цімашэнка выступіла з заявай па выніках першага туру выбараў, у якой заклікала дэмакратычны электарат да аб'яднаньня.
|
|