Талібы напалі на Кабул
18.01.2010 11:53
—
Новости Мира
|
У сталіцы Афганістана працягваюцца перастрэлкі паміж баявікамі, якія напалі на некалькі будынкаў у цэнтры горада, ды ўрадавымі сіламі. У цэнтры Кабула адбыліся некалькі выбухаў. Над раёнамі, дзе ідзе бой, слупы дыму. Паведамляецца, што ёсць параненыя. Паводле звестак камандавання сіл НАТО, забітыя двое нападнікаў. Больш дакладных звестак пакуль няма. У нападзе удзельнічаюць каля 20 баевікоў, сярод якіх, як паведамляецца, ёсць тэрарысты‑смяротнікі. Адказнасць ўзяў на сябе рух «Талібан». Яго прадстаўнік заявіў, што мэта нападу — урадавыя будынкі. Сёння ў сталіцы Афганістана павінны былі прывесці да прысягі новы ўрад краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы Афганістана працягваюцца перастрэлкі паміж баявікамі, якія напалі на некалькі будынкаў у цэнтры горада, ды ўрадавымі сіламі.У цэнтры Кабула адбыліся... |
|